У межах штодытнёвай акцыі "Скарбонка роднага слова" выхаванцы другой малодшай групы знаёміліся са словам кашуля. З дзецьмі праведзены бяседа, гульня "Разнакаляровыя кашулі", чытанне казкі, разгляданне малюнкаў, размалёўка кашулей.
Выхаванцы сярэдняй групы знаёміліся са словамі: грошы, праца.. З дзецьмі праведзены бяседа, чытанне казкі, разгляданне малюнкаў, гульні, выраб аплікацыі кашалёк.

Выхаванцы старэйшай групы знаёміліся з такімі словамі: чужаземец, насельніцтва, тутэйшы. Дзеці гутарылі "Хто жыве у нашай краіне?", складалі аповяд пра хлопчыка з далёкай краіны, гулялі ў гульні "Хто тутэйшы, хто іншаземец", "Што агульнае?","Хто жыве у нашым горадзе?, " Мы розныя, але мы разам", развучвалі беларускія песні "Прывітальныя",гулялі ў рухомыя гульні розных народаў, беларускую народную гульню "Пасадзі ды збяры бульбу", праз мастацкую дзейнасць сабралі "Дрэва сяброўства".


