Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
21 лютага адзначаецца у свеце Дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Свята не абышло і наш діцячы сад, ў гэты дзень ў установке дашкольнай адукацыi былі арганізаваны гутаркі "Для чага трэба ведаць родную мову”, беларускія народныя гульні, інсценіроўкі казак, чытанне і завучванне пацешак, вершыкав, арганізаваны выставы кніг, часопісаў "З любоўю да роднай мовы". Выхаванцы адгадвалi загадкi, з зацікаўленнасцю гулялі ў беларускія рухомыя гульні і інш. Для бацькоў падрыхтавана кансультацыія "Размаўляйце з дзецьмі па беларуску”, даны парады “Якія кніжкі можна пачытаць дзецям”. З педагогамі таксама праведзена гульні, віктарына на веданне беларускай мовы.
Любіце сваю мову і незабывайце! Бо як казаў Змітрок Бядуля: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.



