21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб тым багацці, якім мы валодаем ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі. Адзiн дзень – гэта, канешне, нiшто, але ж трэба з нечага пачын.
Наш дзіцячы садок таксама адзначыў свята роднай мовы. дзеці і дарослыя віталіся на роднай мове, чыталі мастацкія творы на роднай мове, вучылі вершы, адказвалі беларускія загадкі, гулялі ў рухомыя гульні.