Святы і абрады з’яўляюцца арганічнай часткай народнай культуры. Праз іх не толькі поўніцца і актывізуецца беларускі слоўнік дзіцяці, выхоўваецца любоў і павага да роднай мовы, але і спасцігаецца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавітасць, майстэрства свайго народа.
22 сакавiка - выхаванцы старэйшых груп знаёміліся з фальклорным святам «Саракі».
Гэта вясновае свята, прысвечанае сустрэчы Дня вясновага сонцастаяння, раней было ледзь не галоўнай падзеяй у жыцці беларусаў! На Сарокі чакалі прылёту 40 птушыных зграй, і для іх сустрэчы жанчыны пяклі з цеста фігуркі жаўрукоў. а нашы выхаванцы зрабілі птушак з паперы і размясцілі іх па дрэвах.